Беларусбанк уводзіць плату за прыём наяўных расійскіх рублёў
Найбуйнейшы банк Беларусі паведаміў, што з 24 чэрвеня ўводзіць камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў для іх залічэння на бягучыя (разліковыя) рахункі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Новаўвядзенне закране фізічных асоб-нерэзідэнтаў, якія маюць рахункі ў расійскіх рублях, у тым ліку адкрытыя ў іншых банках. Гаворка ідзе як пра звычайныя бягучыя рахункі, так і пра рахункі, доступ да якіх робіцца праз банкаўскія карткі.
Памер камісіі складзе 5% ад сумы наяўных расійскіх рублёў, унесеных для залічэння на рахунак.
Для рахункаў, адкрытых з 24 чэрвеня, камісія будзе прымяняцца з дня адкрыцця. Для рахункаў, адкрытых раней, яна пачне дзейнічаць з 1 жніўня.
Раней пра ўвядзенне падобнай платы ўжо паведамілі Альфа Банк, МТБанк, БНБ-Банк, Сбер Банк, Тэхнабанк і Цэптэр Банк.
Чытайце таксама:
Ужо трэці банк уводзіць плату за прыём расійскіх рублёў ад замежнікаў
Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі
«Пабеглі мяняць даляры, а што рабіць». Беларусы расказалі, як і ў чым яны цяпер робяць ашчаджэнні