Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі
«Прывыкайце, гэта Беларусь».

Расіянка Дар'я расказала ў Threads пра выпадак, які здарыўся з ёй ў беларускай кавярні.
«Зайшлі ў кавярню ў Мінску, замовілі, а аплаціць не можам. Карта «Мір» не праходзіць, толькі наяўныя або праз мясцовую сістэму. Ужо пачалі сыходзіць.
І тут дзяўчына за суседнім столікам прапануе аплаціць за нас. Барыста падхоплівае: «Давайце вы 7 рублёў, і я 7 рублёў».
Стаім у шоку. Дзяўчына такая: «Прывыкайце, гэта Беларусь»», — апісала гісторыю Дар'я.
Яна дадала, што барыста папрасіла ў сацсетках распавесці пра гэты выпадак — гэта было ў кавярні «Кіфа» пры Петра-Паўлаўскім саборы.
Пасля дзяўчына ўдакладніла, што яны знялі гатоўку і занеслі за сваю каву. А карта «Мір», якая прымаецца ў Беларусі, там не працавала, бо кафэ прымала аплату праз АРІП або наяўнымі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Сёння ты ім дапамог, заўтра яны пераехалі, а паслязаўтра пачнуць патрабаваць каб усё было 'на рускам языке' і лямантаваць 'пуцен памагі!'.