БЕЛ Ł РУС

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

24.06.2026 / 09:25

Nashaniva.com

Іншы трагічны выпадак здарыўся ў Быхаўскім раёне. На мужчыне загарэліся штаны, і ён неўзабаве памёр.

57‑гадовая жанчына ў сваёй кватэры, паспрабавала прыкурыць цыгарэту ад агню газавай пліты, аднак на ёй загарэлася адзенне.

З вялікімі тэрмічнымі апёкамі жанчыну шпіталізавалі, але дактарам не ўдалося выратаваць пацярпелую — праз два з паловай тыдні яна памерла.

Экспертыза Дзяржкамітэта судовых экспертыз устанавіла наяўнасць у памерлай тэрмічных апёкаў полымем 2, 3 і 4 ступені каля 48% цела і тэрмаінгаляцыйнай траўмы, якія прывялі да развіцця цяжкага ўскладнення — апёкавай хваробы з сістэмным запаленнем, што і стала прычынай смерці.

Такая ж прычына гібелі і ў 65‑гадовага жыхара Быхаўскага раёна. Мужчына дапамагаў пажылой суседцы тушыць сухую траву, калі на ім загарэліся штаны.

У сувязі з хуткім распаўсюджваннем агню ён не змог патушыць полымя самастойна.

У выніку сельскі жыхар атрымаў тэрмічныя апёкі 2, 3 і 4 ступені на 31% паверхні цела і праз тыдзень памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула