БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў

24.06.2026 / 11:13

Nashaniva.com

У параўнанні з мінулым месяцам ён вырас на 50 рублёў

Сярэдні налічаны (то-бок «бруднымі») заробак у маі ў Беларусі склаў 3003,5 рубля, паведамляе Белстат.

У красавіку ён складаў 2952 рублі, то-бок вырас на 50 рублёў.

Калі ж браць чыстымі, то заробак у маі будзе 2583 рублі, а калі браць сярэдні курс даляра за май, то гэта будзе 1081 даляр «бруднымі» і $929,7 «чыстымі».

За кошт падзення сярэдняга курсу даляра ў маі (амерыканская валюта апускалася за 2,8 рубля і нават за 2,73), ён прыкметна вырас. Сярэдні заробак за красавік складаў 1032 даляры «бруднымі» і 887 «чыстымі».

У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» складае 3891 рубель і 3346 «чыстымі».

У далярах гэта 1400 даляраў «бруднымі» і 1204 даляры «чыстымі».

За кошт падзення курсу даляра ў маі ён няблага вырас: за красавік было $1359 «бруднымі» і $1168,9 «чыстымі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула