БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

24.06.2026 / 11:30

Nashaniva.com

На Камароўскім рынку стартаваў сезон чарніц. 

Цэны на першыя лясныя ягады пакуль кусаюцца: за паўлітровы кубачак чарніц прадаўцы просяць 10 рублёў. Калі купляць на вагу, то цана за кілаграм пачынаецца ад 23 рублёў.

Затое цэны на іншыя сезонныя ягады выглядаюць больш прывабна. Так, клубніцы ўжо можна знайсці ад 5 рублёў за кілаграм.

Сённяшнія цэны на Камароўцы (за кілаграм):

чарэшня — ад 7,90 руб.;

чорныя парэчкі — ад 9,90 руб.;

вішні — ад 10 руб.;

суніцы — ад 12 руб. за 0,5 л;

маліны — ад 30 руб.;

буякі — ад 39,90 руб.;

зялёны гарошак — ад 3 руб. за 100 г. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула