У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага
Учора на сустрэчы з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным Лукашэнка расказаў пра запланаваную доўгатэрміновую камандзіроўку за мяжу. Але куды?
Фота: kremlin.ru
З 25 па 28 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці будзе праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
«Таму трэба будзе вам гэтым займацца перш за ўсё, паколькі ў мяне тут працяглая камандзіроўка, — сказаў прэм’еру Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтай працяглай камандзіроўкай — таксама якія пытанні нам трэба будзе вырашаць. Можа, ёсць прапановы».
Куды абудзецца візіт Лукашэнкі, яго прэс-служба не ўдакладніла.
Магчыма, размова пра Інданезію. Прынамсі ў інтэрв'ю каналу «Аль-Арабія» два тыдні таму Лукашэнка казаў пра будучы візіт у гэту краіну. «З В’етнамам у нас добрыя адносіны, з М’янмай. З Інданезіяй (вось мой наступны візіт туды будзе) нядрэнныя адносіны выбудаваліся, мы туды і прадаем, і тэхналогіі нашы яны просяць».
Што праўда, пра даты візіту не паведамлялася. Таму, магчыма, перад Інданезіяй Лукашэнка збіраўся заляцець у іншую краіну.
У мінулым ліпені ў Беларусь прыязджаў прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта, а ў снежні ў Інданезіію лётаў Дзмітрый Лукашэнка.
Прабова Субіянта і Аляксандр Лукашэнка ў Мінску. 2025 год. Фота: «Пул першага»
Таксама сёння Дзмітрый Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна.
«Хутка будуць кантакты, мы паведамім», — сказаў ён, але адзначыў, што прыезду Лукашэнкі ў Маскву пры гэтым не чакаецца.
Нагадаем, што ў пятніцу вечарам заканчваецца ўльтыматум Зяленскага па прыбіранні рэтранслятараў з беларускай мяжы.
Чытайце таксама:
Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна