Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам
У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явілася фотасправаздача, як яго жаўнеры выкарыстоўваюць самыя сучасныя вайсковыя тэхналогіі — наземныя рабатызаваныя комплексы (НРК).
«Яшчэ мінулым летам шмат хто ўспрымаў НРК як нешта незразумелае, эксперыментальнае і без уцямных перспектыў на будучыню. Як часта бывае, яны памыляліся.
Ва ўмовах сучаснай кілзоны большую частку лагістычных задач выконваюць не людзі, а робаты. Бо нават на пазіцыях, якія яшчэ некалькі месяцаў таму лічыліся бадай што бяспечнымі, зараз любая лагістычная аперацыя звязаная з высокай рызыкай для асабовага складу.
Рабатызаваныя платформы бяруць на сябе дастаўку боепрыпасаў, правізіі і іншага неабходнага забеспячэння, што дазваляе зберагчы жыццё і здароўе вайскоўцаў.
На гэтых фота вы можаце пабачыць, як артылерысты палка Каліноўскага загружаюць НРК Ratel H для выканання лагістычнай місіі і адпраўляюць яго ў чарговае небяспечнае падарожжа праз зону, выхад у якую можа каштаваць чалавеку жыцця» — піша прэс-служба Палка Каліноўскага.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя новыя факты пра каліноўца Сяргеева, які трапіў у лукашэнкаўскую турму
Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі
Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка
Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму