БЕЛ Ł РУС

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага

24.06.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк заявіў у каментары тэлеканалу «Белсат», што пагрозы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага самастойна прыбраць рэтранслятары каля мяжы з Беларуссю памылковыя, а ўлады ў Мінску слушна робяць, што ніяк на гэта не рэагуюць.

Зянон Пазняк у рэдакцыі «Белсата». 24 чэрвеня 2026 года. Скрыншот: «Белсат»

Зянон Пазняк упэўнены, што Масква, якая намагаецца ўцягнуць Беларусь у вайну, можа выкарыстаць пагрозы Уладзіміра Зяленскага на сваю карысць:

«Гэта дастаткова сур'ёзна, бо фактычна гэтая заява, вельмі неабдуманая, памылковая, дае магчымасць расейцам выкарыстаць гэта. І, напэўна, пра гэта будуць гаварыць, як скарыстаць гэтую заяву: альбо пачакаць, пакуль украінцы дойдуць да розуму і самі зробяць нешта, хаця я сумняваюся, там людзі разумныя, не думаю, што так будзе; альбо будзе абмяркоўвацца пытанне, што павінна зрабіць Расея, якая правакацыя павінна ісці. Лукашэнка павінен гэта ведаць, агульная палітыка цяпер у іх».

Пазняк таксама сказаў, што не звяртаць увагі на пагрозы з Кіева — самае слушнае, што можна зрабіць. Гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі, лічыць палітык:

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам: яны проста не звяртаюць на гэта ўвагі. Я думаю, яны цудоўна разумеюць, што гэта такое, і паўтараю: яны ў Маскве абмяркоўваюць, як выкарыстаць гэтую памылку, памылку Зяленскага».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, па інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў і разведчыкаў, рэтранслятары ў Беларусі, якія дапамагалі расійскім дронам атакаваць Украіну, перасталі працаваць з 22 чэрвеня. 

Чытайце таксама:

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары

Каментары да артыкула