БЕЛ Ł РУС

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф

25.06.2026 / 14:44

Nashaniva.com

Вярхоўны Суд падтрымаў рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прызнаў мабільнага аператара А1 вінаватым у злоўжыванні сваім становішчам на рынку.

Гісторыя пачалася мінулым летам, калі кампанія закрыла з 1 чэрвеня 2025 года папулярныя тарыфы «Без Ліміту» і «Без Ліміту 2.0», а карыстальнікаў прымусова перавяла на больш дарагі тарыф «Драйв Анлім».

Антыманапольнае ведамства палічыла такія дзеянні незаконным навязваннем паслуг, з чым А1 не пагадзіўся і паспрабаваў абскардзіць вердыкт у вышэйшай судовай інстанцыі.

Аднак судовая калегія па эканамічных справах стала на бок МАРГ і адмовіла аператару. Цяпер кампаніі А1 пагражае гіганцкі штраф, які можа скласці да дзесяці працэнтаў ад гадавой выручкі кампаніі на гэтым рынку.

У мабільнага аператара яшчэ застаецца магчымасць падаць апеляцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула