БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя праінфармавала пра стан пацярпелых у Бранскай вобласці

25.06.2026 / 14:49

Nashaniva.com

«Усе дзеці пачуваюцца здавальняюча».

Міністэрства аховы здароўя праінфармавала пра сённяшні стан пацярпелых у Бранскай вобласці.

«Усе дзеці адчуваюць сябе здавальняюча, побач з імі знаходзяцца бацькі. Стан дарослага пацыента застаецца стабільным. Вядзецца планавая клінічная работа, аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў мінулую сераду, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам. У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У мінулыя чацвер і пятніцу ўсіх пацярпелых даставілі ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула