БЕЛ Ł РУС

Паміж Беларуссю і Расіяй пусцяць яшчэ некалькі прыгарадных цягнікоў

26.06.2026 / 15:37

Nashaniva.com

Трансгранічныя прыгарадныя цягнікі ў будучыні могуць злучыць Бранск з Гомелем, а таксама Вялікія Лукі з Віцебскам і Полацкам. Пра гэта ў сваім відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў расійскага кіраўніка, цяпер рэгулярныя авіярэйсы ў Беларусь выконваюцца з дзесяці расійскіх рэгіёнаў. Акрамя таго, у красавіку былі запушчаныя трансгранічныя прыгарадныя цягнікі па маршрутах Смаленск — Віцебск і Смаленск — Орша.

Наступнымі плануецца адкрыць чыгуначныя зносіны па маршрутах Вялікія Лукі — Віцебск, Вялікія Лукі — Полацк і Бранск — Гомель.

Таксама ў планах — будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск.

Чытайце таксама:

З Віцебска і Полацка плануюць запусціць новыя прыгарадныя цягнікі ў Расію

Паміж Беларуссю і Расіяй запусцяць новыя прыгарадныя цягнікі

Чыгуначны маршрут з Віцебска ў Смаленск без перасадак запусцяць у снежні

Паміж Віцебскам і Смаленскам зноў пачне хадзіць прамы дызельны цягнік

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах

Каментары да артыкула