БЕЛ Ł РУС

З беларускіх цяжкаатлетаў знялі ўсе спартыўныя абмежаванні

26.06.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Выканаўчы савет Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) прыняў рашэнне зняць усе ранейшыя абмежаванні для беларускіх спартсменаў. Цяпер беларускія цяжкаатлеты ўсіх узроставых катэгорый змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IWF.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У федэрацыі адзначылі, што рашэнне прынята ў адпаведнасці з нядаўнімі рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Раней у 2026 годзе ўдзел у міжнародных турнірах ужо быў дазволены беларускім юнакам і юніёрам. Цяпер гэтае рашэнне распаўсюджваецца і на дарослых спартсменаў. Удзел у спаборніцтвах будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзейнымі крытэрыямі і патрабаваннямі IWF.

Раней пра змякчэнне абмежаванняў у дачыненні да беларускіх спартсменаў паведаміў Міжнародны алімпійскі камітэт, пасля чаго падобныя рашэнні пачалі прымаць шэраг міжнародных спартыўных федэрацый.

Чытайце таксама:

Пяткевіч распавяла, што будзе з відамі спорту, якія не даюць выніку

Міжнародны саюз раварыстаў зняў абмежаванні з беларусаў

Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

Каментары да артыкула