Спорт66

Пяткевіч распавяла, што будзе з відамі спорту, якія не даюць выніку

У Нацыянальным алімпійскім камітэце прайшла нарада, прысвечаная ўказe «Аб аказанні дзяржпадтрымкі спартыўным клубам». Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч у сваім выступе адзначыла: калі канкрэтны від спорту не будзе прыносіць вынік, у будучыні яго будуць фінансаваць на ўзроўні ДЮСШ, піша Onliner.by.

Фота: sb.by

«Я думаю, што нам усё-такі трэба падыходзіць, як бы гэта ні было складана, да тэмы перагляду нацыянальных зборных. У нас склалася сітуацыя па не вельмі вялікай колькасці зборных, якія з’яўляюцца нацыянальнымі, дзе мы ўстойліва не паказваем і не можам паказаць вынік. Мы шчыра гэта прымаем і прызнаём. Паказчык павінен быць адзін: ёсць змена ці няма змены.

Калі няма вынікаў і ўвогуле няма ніякай надзеі, што калі-небудзь яны будуць, і няма змены, якая прыйдзе, значыць, гэты від спорту будзем максімум фінансаваць на ўзроўні ДЮСШ. Усё, што звязана са спортам высокіх дасягненняў, — гэтую тэму трэба заканчваць і пераразмяркоўваць гэтыя грошы на тыя віды спорту, якія могуць паказаць вынік. 30-е, 35-е, 40‑е месца — можа, гэта і добра, але калі гэта пастаянна і без усялякай надзеі…

Краіна кампактная, не ўсе віды спорту мы можам ахапіць, і, напэўна, гэтай гуманітарнай дзейнасцю трэба перастаць займацца. Я не гатова сказаць, каго гэта закране, але я адразу кажу, што гэтае пытанне мы будзем абмяркоўваць», — сказала Наталля Пяткевіч.

Яна таксама падкрэсліла, што пытанні прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі і прадаўжэння стыпендый будуць пераглядацца з улікам таго, наколькі атрымальнікі выконваюць узятыя на сябе абавязкі.

— Па месцах, па заваяваных медалях, дзе яны будуць планаваны, па адпаведных выніках выступлення. Таму што бяруцца абавязкі вялікія, нешта абяцаецца, але потым як у анекдоце: прабачце, не змагла.

Таму ўсё-такі мы павінны на старце быць шчырымі паміж сабой, браць абавязкі, якія рэальна можам выканаць, і несці за іх адказнасць, уключаючы фінансавую ў аб’ёме аказанай дзяржаўнай падтрымкі, выдачы стыпендый і гэтак далей, — сказала Наталля Пяткевіч.

Каментары6

  • Валенты
    24.06.2026
    "Калі няма вынікаў і ўвогуле няма ніякай надзеі, што калі-небудзь яны будуць", тыя саўгасы трэба "максімум фінансаваць на ўзроўні ДЮСШ", а "гэтую тэму трэба заканчваць і пераразмяркоўваць гэтыя грошы" сапраўдным прыкарытнікам. Нешта такое?
  • herbs
    24.06.2026
    Вось напрыклад якія ў нас вынікі ў хакеі?
  • Ёсік
    24.06.2026
    Я ўжо згубіўся ў спорце пры Лукашэнку, асабліва апасьля 2020. А якія даюць вынікі? Біятлон? Дык яны ў расеі бегаюць, спаборнічаюць са студэнтамі. Тэніс сабаленка сама аплочвае. Хакей у дупе, футбол тамака ж. Грацыі, будучыя зборшчыцы кавуноў, нешта паказваюць, але 1-3 спартоўкі. Лёгкая атлетыка з цяжкой? Там няма нікога. Карацей, няма спорту, як і тэатраў, кіно, асфальту ды прыгожых будынкаў. Захрасьлі ў мінулым.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць