БЕЛ Ł РУС

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна

27.06.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Былы езуіцкі касцёл у Бабруйску — найстарэйшы будынак у горадзе.

Ён шмат гадоў стаіць закінуты. Незаўважна для ўсіх абвалілася правая сакрыстыя касцёла.

Здымак абваленай сцяны зрабілі яшчэ ў красавіку. Фота: bobr.by

Касцёл быў узведзены ў стылі барока ў 1745—1747 гадах. Праект яго рабіў віленскі архітэктар Тамаш Жаброўскі. Да нашага часу храм дайшоў у моцна перабудаваным выгляде. Ён аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Так былы касцёл выглядаў у 2011 годзе. Фота: bobruin.by

Пры касцёле калісьці былі бібліятэка, школа і тэатр. Пры Расійскай імперыі тут пачалі будаваць крэпасць, а ў храме зрабілі склад зброі.

Фота: poshyk.info

За савецкім часам у будынку была ваенная турма (гаўптвахта). Яе закрылі толькі ў пачатку нулявых. Пасля гэтага касцёл пуставаў.

Унутры былога касцёла, які за савецкім часам быў гаўптвахтай, 2011 год. Фота: bobruin.by

У 2011 і 2012 гадах у будынку здарыўся пажар, храм моцна пашкодзіўся, пасля чаго стаў хутчэй разбурацца.

Так выглядаў былы храм у 2023 годзе. Фота: poshyk.info

Разбурэнні ўнутры пасля пажару, 2023 год. Фота: poshyk.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула