У друз. З'явілася фота наступстваў удару «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік»
Валгаградскі завод «Тытан-Барыкады» быў абстраляны 27 чэрвеня. Ударылі як мінімум пяццю ракетамі, пасля чаго ўзніклі пажары.
Фота: тэлеграм-канал Exilenova+
З'явілася фота наступстваў удару УСУ па заводзе ў Валгаградзе, дзе могуць вырабляць «Арэшнік».
Удару ўкраінскіх ракет «Фламінга» падвергся вытворчы корпус цэха № 38, піша ўкраінскі OSINT-канал Exilenova+.
Валгаградскі завод «Тытан-Барыкады» быў абстраляны 27 чэрвеня. Ударылі як мінімум пяццю ракетамі, пасля чаго ўзніклі пажары.
Паводле даных Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, прадпрыемства ў Валгаградзе ўваходзіць у дзяржаўную карпарацыю «Раскосмас» і з’яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам самаходнай пускавой устаноўкі АТРК «Іскандэр-М», аўтаномнай пускавой устаноўкі ракетнага комплексу «Таполя-1». Там могуць вырабляць і «Арэшнік», пра месцы вырабу якога пакуль вядома менш.