БЕЛ Ł РУС

Юрый Дракахруст скончыў працу на «Радыё Свабода»

28.06.2026 / 12:45

Nashaniva.com

Ён прысвяціў «Радыё Свабода» больш за 35 гадоў.

Фота: yury.drakakhrust / Facebook

Вядомы беларускі палітолаг і журналіст Юрый Дракахруст абвясціў пра заканчэнне свайго кантракту з «Радыё Свабода». Ён паведаміў, што сёння — яго апошні працоўны дзень у штаце выдання.

65‑гадовы Юрый Дракахруст працаваў у пражскім офісе «Свабоды» з красавіка 2000 года, аднак яго супрацоўніцтва з амерыканскай карпарацыяй пачалося яшчэ раней — у сакавіку 1991 года ў якасці фрылансера ў Мінску.

Журналіст падзякаваў калегам за супрацу, а таксама выказаў удзячнасць за магчымасць самарэалізацыі.

«Шкада сыходзіць. Але так складваецца жыццё. І яно працягваецца. Як пісаў класік, «так ці гэтак — неяк будзе», — напісаў ён.

Юрый Дракахруст быў аўтарам шматлікіх папулярных перадач і дыскусій на «Радыё Свабода», вёў аналітычную праграму «Пражскі акцэнт».

У 2024 годзе быў завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаванай, палітычна матываванай справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула