БЕЛ Ł РУС

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

28.06.2026 / 15:42

Nashaniva.com

На паўночным усходзе Францыі пацярпеў крушэнне прыватны самалёт, у выніку чаго загінулі 11 чалавек. Трагедыя адбылася раніцай 28 чэрвеня непадалёк ад Нансі, паведамляе Bild.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдняй інфармацыі, зарэгістраваны ў Германіі самалёт Pilatus PC-6 разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту, упаўшы на дарогу каля супермаркета.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, на борце знаходзілася група медсёстраў, якія планавалі здзейсніць тандэмныя скачкі з парашутам. Сярод загінулых, меркавана, пілот, пяць інструктараў па парашутным спорце і пяць вучняў.

Паведамляецца, што тром людзям удалося выскачыць з самалёта падчас крушэння.

На месцы здарэння працуюць каля 50 ратавальнікаў. Міністр унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес паведаміў, што накіруецца на месца авіякатастрофы. Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца.

Чытайце таксама:

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Каментары да артыкула