БЕЛ Ł РУС

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

28.06.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Кампанія Mars рыхтуе да выпуску новую версію дражэ M&M’s без штучных фарбавальнікаў. Аднак на першым этапе ва ўпакоўках папулярнага ласунку не будзе сініх і карычневых цукерак праз складанасці з атрыманнем такіх натуральных колераў, піша The Wall Street Journal.

Фота: AP Photo/Matt Rourke

Чырвоны, аранжавы і жоўты колеры атрымалася стварыць з выкарыстаннем натуральных інгрэдыентаў, такіх як буракі і куркума. Для сіняга Mars выкарыстоўвае спіруліну, але для атрымання патрэбнага адцення яе патрабуецца прыкладна ў сем разоў больш, а колер усё адно атрымліваецца значна святлейшы. Карычневы колер таксама аказаўся праблемным, бо для яго неабходны сіні пігмент.

Спачатку кампанія разглядала выпуск дражэ толькі трох колераў, але такая палітра занадта нагадвала захад сонца. У выніку да яе вырашылі дадаць зялёны колер, які таксама ствараецца са спіруліны, але патрабуе значна менш фарбавальніка.

Паводле вынікаў тэставання, пакупнікі не заўважылі розніцы ў смаку паміж M&M’s з натуральнымі і штучнымі фарбавальнікамі.

Новая версія спачатку будзе прадавацца толькі праз Amazon, а класічныя M&M’s застануцца ў продажы. А да 2028 года Mars плануе выпускаць дражэ з натуральнымі фарбавальнікамі ва ўсіх шасці традыцыйных колерах.

Пераход на натуральныя фарбавальнікі адбываецца на фоне ўзмацнення ўвагі да бяспекі харчовых дабавак у ЗША і ціску на вытворцаў з боку амерыканскіх уладаў.

Чытайце таксама:

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі

У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам

Пад Лёзнам будуюць новую кандытарскую фабрыку

Каментары да артыкула