Грамадства33

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s

Бабруйская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» плануе ўжо ў маі пачаць продаж новага салодкага прадукту, які будзе замяняць вядомае шакаладнае дражэ M&M’s. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства, піша Office Life.

Фото: zatestilmogilev

Праект імпартазамяшчэння абмяркоўваўся яшчэ раней, калі на фабрыцы ўстанавілі спецыяльную лінію для вытворчасці падобных цукерак. Цяпер распрацоўка дайшла да этапу запуску.

Новую прадукцыю назвалі «Джойцы». Яе будуць выпускаць у невялікіх упакоўках па 50 грамаў. Плануецца два віды начынкі: малочны шакалад у ёгуртавай глазуры або ў каляровай абалонцы.

Паводле прадстаўнікоў прадпрыемства, перад запускам спецыялісты вывучалі смакавыя перавагі пакупнікоў.

Таксама паведамляецца, што за мінулы год фабрыка распрацавала больш за пяцьдзясят новых рэцэптаў у межах праграмы імпартазамяшчэння. Сёння яе прадукцыя экспартуецца ў 14 краін, асноўны рынак — Расія. Прадпрыемства таксама пашырае геаграфію продажу і шукае новыя рынкі, у тым ліку ў краінах Азіі: нядаўна зайшлі ў Таджыкістан, а цяпер прыцэльваюцца на Бангладэш.

Каментары3

  • having
    16.04.2026
    А свайго прыдумаць ніяк. Толькі копіі
  • тнтнтн
    16.04.2026
    "Чырвоны харчавік" - ну вось, знову... Ну навошта, навошта вы перакладаеце назвы? Назвы брэндаў, не перакладаюцца, імёны не перакладаюцца, назвы гарадоў не перакладаюцца. Запомніце гэта ўжо нарэшце. Прадпрыемства называецца "Красный Пісчевік" - менавіта так і толькі так, менавіта па-расейску. Можаце самі зайсьці на іх сайт і ўпэўніцца як і на якой мове яны сябе называюць - там беларуская мова адсучнічае як з'ява. Я за ўсё жыцьцё не бачыў ніводнай этыкеткі з назваю "Чырвоны харчавік". І ніколі не ўбачу, бо пры зьмене ўлады на беларускую ўсе гэтыя "пісчевікі" і іншыя "пралетарыі ордэна сіфілітыка Ульянава" закрыюцца максымум праз паўгода.
  • Й
    17.04.2026
    Cмакавыя перавагі пакупнікоў з РФ — **йцы.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць