БЕЛ Ł РУС

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса

28.06.2026 / 20:00

Nashaniva.com

У Мінску гарыць дом па вуліцы Карла Маркса, 35 / Леніна, 11, пабудаваны ў 1953 годзе ў стылі неакласікі.

Паводле інфармацыі МНС, гарыць дах і гарышча шасціпавярховага жылога дома. Ратавальнікі працуюць на месцы здарэння і з выкарыстаннем вышыннай тэхнікі ліквідуюць узгаранне.

Для ліквідацыі ўзгарання задзейнічаныя 13 адзінак тэхнікі і 53 супрацоўнікі МНС.

Посмотреть в Threads

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых не выяўлена. Праводзіцца эвакуацыя жыхароў.

Посмотреть в Threads

Чытайце таксама:

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Каментары да артыкула