БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

28.06.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Пра гісторыю выратавання хлопчыка расказала ў сацсетцы X часовая прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес.

Скрыншот з відэа

Шчаслівы выпадак сярод суцэльнага гора зафіксаваны ў Карабальедзе, сталіцы Ла-Гуайры — штата, які найбольш пацярпеў ад землетрасенняў.

«Усяго некалькі хвілін таму ў Карабальедзе быў выратаваны жывым 11‑гадовы хлопчык. У гэтыя гадзіны кожнае жыццё — гэта надзея для Венесуэлы», — напісала Дэлсі Радрыгес.

Паводле афіцыйных даных, на гэты час загінулі 1430 чалавек, больш за 3200 атрымалі раненні. Амаль 70 тысяч чалавек усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак.

Два землятрусы адбыліся з розніцай усяго ў 39 секунд у сераду ўвечары на захад ад сталіцы краіны Каракаса. Штуршкі мелі магнітуду 7,2 і 7,5. Згодна з афіцыйнымі заявамі, па стане на гэты момант адбылося каля 430 афтэршокаў.

Чытайце таксама:

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак

У Венесуэле ад землятрусу абрынуліся дзясяткі будынкаў, будзе шмат ахвяр

Каментары да артыкула