Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С
Рэкорд зафіксаваны сёння ў Пінску.
Потым нават было +39,6°С, але ўжо а 15‑й стала 39,0°С
У Драгічыне зараз +38,4°С, Маларыце +38,3°С, Брэсце 38,1°С, у Мінску +31,9°С.
Раней лічылася, што за 145 гадоў метэаназіранняў абсалютным рэкордам спёкі было 38,9°С, столькі было 8 жніўня 2010 года ў Гомелі і Лельчыцах.
Учора ў Маларыце быў пабіты рэкорд чэрвеня — +37,6°С.
Заўтра, у апошні дзень чэрвеня, па Беларусі чакаюць да +37°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no
Чытайце таксама:
Ад анамальнай спёкі ў Еўропе за тыдзень загінулі больш за 1300 чалавек