БЕЛ Ł РУС

За выхадныя ў Беларусі патанулі 15 чалавек

29.06.2026 / 18:48

Nashaniva.com

На вадаёмах Беларусі за мінулыя выхадныя загінулі 15 чалавек, яшчэ 27 удалося выратаваць, падзялілася сумнай статыстыкай Таварыства ратавання на водах.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных Таварыства, 27 і 28 чэрвеня на вадаёмах краіны адбылося 15 трагедый, у выніку якіх загінулі людзі, яшчэ 27 людзей, што адпачывалі каля вады, былі выратаваныя.

Ратавальнікі папярэджваюць жыхароў аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць, асабліва ў перыяд анамальнай спёкі, калі колькасць адпачывальнікаў каля вады рэзка ўзрастае.

У Таварыстве ратавання на водах нагадваюць, што большасць трагедый на вадзе адбываецца з-за парушэння элементарных правіл бяспекі.

Спецыялісты рэкамендуюць:

Ва ўмовах анамальнай спёкі ратавальнікі таксама раяць не захадзіць рэзка ў халодную ваду пасля працяглага знаходжання на сонцы, паколькі рэзкі перапад тэмператур можа прывесці да пагаршэння самаадчування і страты прытомнасці.

Чытайце таксама:

У Мінску патануў мужчына

На Святым возеры ў Магілёве патануў падлетак

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей

15‑гадовы падлетак патануў у Пінскім раёне

На Цнянцы ўчора патануў 20‑гадовы хлопец

Каментары да артыкула