БЕЛ Ł РУС

Прэм'ерам Літвы стаў Міндаўгас Сінкявічус

30.06.2026 / 13:47

Nashaniva.com

Сёння Сейм Літвы прагаласаваў за кандыдатуру лідара Сацыял-дэмакратаў Міндаўгаса Сінкявічуса на пасаду прэм'ер-міністра. Ён змяніў на гэтай пасадзе Інгу Ругінене.

Міндаўгас Сінкявічус. Фота: O. Posaškova / Seimo kanceliarija

80 парламентарыяў выказаліся за, 2 супраць, 28 устрымаліся, паведамляе Radior.

Цяпер на працягу 15 дзён Сінкявічус павінен прадставіць склад новага ўрада і яго праграму. Раней Сінкявічус заяўляў, што ў новым кабінеце міністраў могуць змяніцца шэсць—сем міністраў.

Сінкявічусу — 42 гады, ён нарадзіўся ў Ёнаўскім раёне, быў мэрам Ёнаўскага раёна, у 2016‑2017 гадах міністрам эканомікі ва ўрадзе Саўлюса Сквярняліса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула