БЕЛ Ł РУС

У беларускіх рэках зніжаецца ўзровень вады

30.06.2026 / 15:56

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя дні ўзроўні вады ў рэках Беларусі будуць працягваць зніжацца. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

За апошнія некалькі дзён на большасці рэк краіны ўжо назіраўся спад узроўню вады. На Дняпры каля Лоева ён апусціўся ніжэй за небяспечна нізкую адзнаку, а на Дзвіне ў Віцебску дасягнуў такога ўзроўню.

Паводле стану на 30 чэрвеня, на рэках краіны ўзровень вады зніжаецца да 9 сантыметраў за суткі або застаецца амаль без зменаў. На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна і Лоева, Бярэзіне каля Бабруйска, а таксама на Сажы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады ўжо ніжэйшыя за адзнакі, неабходныя для бяспечнага суднаходства.

Тэмпература вады ў рэках цяпер складае ад +18 да +29 градусаў, а ў азёрах і іншых вадаёмах — ад +22 да +27 градусаў.

Паводле прагнозу гідролагаў, спад узроўню вады працягнецца. Чакаецца, што на Дняпры каля Рэчыцы і на Бярэзіне каля Светлагорска вада таксама апусціцца ніжэй за ўзровень, які забяспечвае суднаходства.

Чытайце таксама:

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

У Беларусі ўжо +30°С

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Каментары да артыкула