Кітай «настойліва» заклікаў Расію і Украіну вярнуцца да перамоў
Кітай заклікаў Расію і Украіну як мага хутчэй аднавіць перамовы для завяршэння вайны. З такой заявай на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН выступіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Кітая пры ААН Сунь Лэй.
Уладзімір Пуцін і кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: Kristina Solovyova, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Настойліва заклікаем пакласці канец канфлікту як мага хутчэй. Настойліва заклікаем таксама аднавіць перамовы, прадэманстраваць рэальную палітычную волю і зрабіць усё для таго, каб выкараніць першапрычыны гэтага канфлікту за кошт поўнага і безумоўнага захавання прынцыпаў Статута ААН», — сказаў Сунь Лэй.
Ён таксама адзначыў, што вайна ўсё мацней закранае мірнае насельніцтва, ад чаго цярпяць бязвінныя людзі.
Прадстаўнік Кітая заявіў, што Пекін захоўвае нейтральную пазіцыю, падтрымлівае кантакты з усімі бакамі і гатовы разам з міжнароднай супольнасцю садзейнічаць палітычнаму ўрэгуляванню канфлікту.
Чытайце таксама:
«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці
Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага
Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі