Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў
Як паведаміла відавочца, рызыкоўная зона знаходзіцца непадалёк ад 21‑га кіламетра аўтадарогі М3 «Мінск — Віцебск», піша «Анлайнер».
Трэшчыны яна заўважыла ў трох месцах:
«Каля адной з трэшчын на ўзбочыне стаяла машына, як мне здалося, з прабітым паддонам».
Такую з'яву ўжо заўважалі на беларускіх дарогах — у 2021 годзе на слуцкай трасе Р23, а праз год на віцебскай М3. Чытач «Анлайнера» Віталь тады трапіў у аварыю на 26‑м кіламетры М3 — паводле яго слоў, бетонныя пліты падняліся на першай паласе, ён атрымаў удар у задні бампер. Выратаваў задні фаркоп, але бампер усё адно памяўся.
Чытайце таксама:
Калі запусцяць новую дарогу ў Калядзічы і Гатава? З’явіліся навіны
На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла
У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы
Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў