Грамадства

Калі запусцяць новую дарогу ў Калядзічы і Гатава? З’явіліся навіны

Запуск новага маршруту дазволіць прыбраць паток фур з МКАД, што крытычна важна для бяспекі і разгрузкі руху, асабліва ў складаны зімовы перыяд.

Рух па новай дарозе, якая злучыць два буйныя прыгарады Мінска, запусцяць да канца года. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і дабраўпарадкавання Мінгарвыканкама Уладзімір Латушкін.

— Будаўніцтва пад’язной дарогі, якая злучыць Калядзічы і пасёлак Гатава — адзін з найважнейшых інфраструктурных праектаў для сталіцы. Запусціць рух па ёй мы плануем да канца года. Новая дарога дазволіць заўважна разгрузіць МКАД. Асабліва гэта важна перад зімовым перыядам. Практыка паказвае, што менавіта ў гэты час года фуры ствараюць найбольшыя нязручнасці на МКАД, — паведаміў Уладзімір Латушкін.

Работы па будаўніцтве новай дарогі стартавалі 4 месяцы таму, нагадвае Realt. Нягледзячы на тое, што ў прамвузле Калядзічы працуюць каля 100 кампаній (транспартныя, лагістычныя і складскія прадпрыемствы), прамога выезду на МКАД-2 у гэтага буйнога прамысловага і лагістычнага вузла да гэтага часу не было. Таму велікагрузам даводзілася рухацца ў аб’езд праз кальцавую.

Новая дарога павінна вырашыць гэтую праблему. Яна забяспечыць прамыя зносіны паміж Калядзічамі і Гатавам, дазволіць грузавому транспарту хутчэй дабірацца да МКАД-2 і часткова разгрузіць кальцавую дарогу.

Будаўніцтва новай дарогі, якая злучыць прамвузел Калядзічы і аграгарадок Гатава, ідзе без выхадных.

Агульная працягласць новай дарогі складзе каля 6,2 км. Дарога будзе выходзіць з вуліцы Бабушкіна, праходзіць уздоўж чыгункі і выходзіць у аграгарадку Гатава на дарогу Н9034.

Плануецца, што яна будзе двухпалоснай з умацаванай абочынай, па якой змогуць ездзіць веласіпедысты. Акрамя таго, на дарозе прадугледжана чатыры аўтобусныя прыпынкі і пляцоўка для адпачынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА19

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА19

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць