БЕЛ Ł РУС

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА

30.06.2026 / 21:45

Nashaniva.com

У аграгарадку Сакаўшчына Валожынскага раёна падчас гарачага надвор'я на мясцовым пляжы заўважылі табун дзікіх коней. Жывёлы прыйшлі да вадасховішча, каб выратавацца ад спёкі, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Скрыншот з відэа

Сярод коней былі і жарабяты. Табун спакойна хадзіў уздоўж берага, падыходзіў да вады і не баяўся людзей. Адпачывальнікі таксама паводзілі сябе спакойна: назіралі за жывёламі, а некаторыя нават гладзілі іх.

Гэтыя дзікія коні, якіх у паведамленні называюць тарпанамі, ужо не ўпершыню з'яўляюцца каля гэтага вадаёма. Яны рэгулярна наведваюць пляж і ўжо станавіліся героямі відэа і паведамленняў у сацыяльных сетках.

Сёлета ў красавіку табун таксама пасвіўся на ўпарадкаванай тэрыторыі каля вадасховішча. Відаць, жывёлы добра запомнілі гэтае месца і цяпер прыходзяць сюды, асабліва ў гарачае надвор'е.

Чытайце таксама:

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад

У Налібоцкай пушчы жывуць і множацца ўнікальныя дзікія коні ШМАТ ФОТА

Каментары да артыкула