Свет66

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему

У невялікай іспанскай вёсцы Эль-Рэкуэнка, што ў правінцыі Гвадалахара, пачаўся эксперыментальны праект, у межах якога на агароджаную тэрыторыю выпусцілі дзевяць еўрапейскіх зуброў — пяць самак і чатырох самцоў. Навукоўцы хочуць высветліць, ці змогуць гэтыя жывёлы знізіць рызыку лясных пажараў і дапамагчы аднаўленню экасістэм.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

За зубрамі назіраюць з дапамогай GPS-прылад. Даследчыкі вывучаюць іх харчаванне, узровень стрэсу і ўплыў на расліннасць.

Ідэя праекта ў тым, што зубры будуць аб'ядаць траву, кустоўе і маладую драўніну, якія ў спякотнае надвор'е ператвараюцца ў сухастой і могуць стаць крыніцай пажараў. Дарослы зубр здольны з'ядаць да 60 кілаграмаў расліннасці за дзень.

Прыхільнікі праекта называюць зуброў «інжынерамі ландшафту», бо яны не толькі ядуць расліны, але і вытаптваюць густыя зараснікі, спрыяючы большай разнастайнасці прыроднага асяроддзя.

Аднак не ўсе падтрымліваюць гэту ініцыятыву. Крытыкі сцвярджаюць, што мясцовыя віды дзікіх і свойскіх траваедных жывёл могуць выконваць такую ж ролю. Таксама яны сумняваюцца, што зубры, якія традыцыйна жывуць у больш халодных рэгіёнах Еўропы, добра адаптуюцца да гарачага і сухога клімату Іспаніі.

Спрэчкі выклікае і пытанне гістарычнай прысутнасці зуброў на Пірэнейскім паўвостраве. Некаторыя даследчыкі спасылаюцца на старажытныя наскальныя малюнкі, але іх апаненты лічаць, што там намаляваны ўжо вымерлы стэпавы бізон, а не сучасны еўрапейскі зубр.

На працягу наступных двух гадоў навукоўцы будуць ацэньваць вынікі эксперыменту. Калі зубры змогуць скараціць колькасць кустоўя і паспяхова прыжывуцца, гэта стане важкім аргументам на карысць пашырэння такіх праектаў.

Каментары6

  • Filipp
    21.06.2026
    "Крытыкі сцвярджаюць, што мясцовыя віды дзікіх і свойскіх траваедных жывёл могуць выконваць такую ж ролю. "©
    Так а чаму ж, калі яны могуць выконваць такую ж ролю, яны яе не выконваюць?
  • Грызуноў
    21.06.2026
    Баброў ім трэба разводзіць.
    Бабры за 2-3 пакалення набудуюць ім экасістэм.
    Падаецца, у Сарагосе быў паспяховы эксперымент.
  • Ёсік
    21.06.2026
    Filipp, бо ў іх ёсьць сіеста, а ў беларускіх зуброў зь дзяцінства закладзена - распранацца і працаваць.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць