БЕЛ Ł РУС

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме

1.07.2026 / 11:06

Nashaniva.com

Цэллю сталі ангары са знішчальнікамі.

Служба бяспекі Украіны заявіла пра ўдар па вайсковым аэрадроме «Сакі» ў акупаваным Крыме.

Галоўнай мэтай атакі стала інфраструктура аэрадрома. СБУ заяўляе, што пацверджана пяць траплянняў бяспілотнікаў па ангарах для захоўвання авіяцыйнай тэхнікі.

Паводле папярэдніх звестак СБУ, у момант удару ў двух ангарах знаходзіліся знішчальнікі Су-30 і Су-30СМ. Пасля атакі ў ангары з Су-30СМ зафіксавалі пажар, што, піша СБУ, сведчыць аб паспяховым паражэнні вайсковай цэлі.

Арыенціровачны кошт кожнага такога самалёта складае ад 30 да 50 мільёнаў долараў ЗША ў залежнасці ад мадыфікацыі і камплектацыі.

У спецслужбе падкрэслілі, што аперацыя прайшла ў межах 40‑дзённай кампаніі па ўздзеянні на РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула