БЕЛ Ł РУС

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 9

1.07.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Пераезд, прыбіранне, рамонт — трэдчане робяць пераклічку, хто чым хоча дапамагчы пацярпелым ад пажару жыхарам Леніна, 9.

Адна з карыстальніц сацсеткі звяла ў адзін пост усе прапановы аб дапамозе і дадала: «Няхай дапамога прыйдзе да кожнага, хто ў ёй мае патрэбу», заўважыў Onliner.

Сярод неабыякавых трэдчан адзначыліся індывідуальныя прадпрымальнікі і кампаніі. Агенцтва нерухомасці гатова аказаць дапамогу паслугамі-кансультацыямі, а таксама рэчамі: адзеннем і абуткам для дарослых і дзяцей, пасцельнай бялізнай, ручнікамі, посудам, прадметамі асабістай гігіены.

Малады чалавек, які назваўся ўладальнікам невялікай кампаніі па рамонце кватэр і камерцыйнай нерухомасці, напісаў:

— Гатовы дапамагчы ўсім, хто пацярпеў ад гэтага жаху. Не бясплатна, а з вялікай зніжкай, ну а штосьці і бясплатна — электрыка, сантэхніка, падлогі.

Яшчэ адна дзяўчына прапанавала пацярпелым псіхалагічную дапамогу як валанцёр: «Не магу быць безудзельнай».

— На сувязі гітарная майстэрня. Калі мы можам вам неяк дапамагчы, напішыце, — пакінулі пост хлопцы.

Клінінгавая кампанія, у сваю чаргу, прапанавала бязвыплатную дапамогу адной з кватэр, якая пацярпела ад пажару. Грузаперавозчыкі таксама не змаглі застацца ўбаку і абяцаюць дапамагчы з перавозкай рэчаў, мэблі ці іншай маёмасці — з вялікай зніжкай, а штосьці і бясплатна.

Акрамя таго, карыстальнікі выклікаліся арганізаваць дапамогу жыльцам і просяць дапамагчы з кантактамі пацярпелых людзей.

Чытайце таксама:

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула