БЕЛ Ł РУС

Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі

1.07.2026 / 18:07

Nashaniva.com

Як паведамляе агенцтва Reuters, Казахстан у ліпені і жніўні прадасць Расіі каля 50 тысяч тон бензіну. Крыніцы ў галіне адзначаюць, што пастаўкі могуць быць аформленыя як «гуманітарная дапамога».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым у паведамленні падкрэсліваецца, што ў летні перыяд попыт на паліва ў Расіі вельмі высокі і складае прыкладна 110 тысяч тон у суткі.

На гэтым фоне аб’ём, які плануецца атрымаць з Казахстана, дастатковы толькі для пакрыцця каля паловы адной сутачнай патрэбы краіны.

Раней Reuters паведамляў, што раней ішлі перамовы паміж Масквой і Астаной пра магчымую куплю 50 тысяч тон бензіну маркі АІ-92.

Чытайце таксама:

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Каментары да артыкула