БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Каба-Вэрдэ зрабіў заяву перад матчам з Аргенцінай

2.07.2026 / 08:02

Nashaniva.com

«Мы выйдзем на матч супраць Аргенціны і Месі з такой жа рашучасцю і жаданнем перамагчы і выйсці ў наступны раўнд».

Фота: David J. Phillip / AP

Прэзідэнт Каба-Вэрдэ Жазэ Марыя Невеш пракаментаваў будучы матч сваёй нацыянальнай зборнай супраць каманды Аргенціны ў рамках 1/16 фіналу чэмпіянату свету 2026 года.

«Я спадзяюся, што зборная Каба-Вердэ працягне гуляць на тым жа ўзроўні. Мы прыехалі на чэмпіянат свету, каб самім пісаць свой лёс і сустрэцца з дзейнымі чэмпіёнамі. Таму выйдзем на матч супраць Аргенціны і Месі з такой жа рашучасцю і жаданнем перамагчы і выйсці ў наступны раўнд.

У футбалістаў ёсць 100% вера, 100% надзея, а іх футболкі будуць мокрыя ад поту. Таму ў нас ёсць 100% шанец перамагчы Аргенціну. У матчах супраць моцных сапернікаў можна як выйграць, так і прайграць.

Тым не менш, як бы ні скончыўся матч з Аргенцінай, мы будзем гуляць толькі на перамогу. Незалежна ад выніку мы пакінем чэмпіянат свету з высока паднятай галавой і пачуццём выкананай місіі. Я лічу, што Каба-Вердэ можа перамагчы Аргенціну з лікам 1:0», — прыводзіць словы Невеша BBC News Africa.

Матч Аргенціна — Каба Вэрдэ адбудзецца ў ноч на 4 ліпеня, пачатак а гадзіне ночы па беларускім часе

Чытайце таксама:

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу

Францыя ўстанавіла рэкорд чэмпіянатаў свету! Але гэта дрэнны знак

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў

Каментары да артыкула