ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу
Вядомыя ўжо пяць параў наступнага раўнду чэмпіянату свету.

Зборная ЗША сёння ноччу гуляла з Босніяй і Герцагавінай.
Гаспадары спаборніцтваў забілі ў канцы першага тайма: вызначыўся Фаларын Балогун, у сярэдзіне другога тайма яго выдалілі з поля за грубы фол.
На 80‑й хвіліне Малік Тылеман паставіў пераможную кропку — 2:0. А па ходзе гульні не залічылі два галы амерыканцаў: тагож Балогуна і капітана зборнай Крысціяна Пулішыча з-за афсайдаў
У 1/8 фіналу ЗША сустрэнуцца з Бельгіяй.
Сёння на мундыялі гульня Іспанія — Аўстрыя (22:00).
У ноч і пад раніцу пятніцы: Партугалія — Харватыя (02:00) і Швейцарыя — Алжыр.
Матчы 1/16 фіналу завершацца раніцай у суботу, а вечарам у суботу пачнуцца паядынкі 1/8 фіналу.
Ужо вядомыя пяць параў:
Марока — Канада (субота, 20:00)
Францыя — Парагвай (ноч на нядзелю, 00:00)
Бразілія — Нарвегія (нядзеля, 23:00)
Мексіка — Англія (панядзелак, 03:00)
ЗША — Бельгія (аўторак, 03:00)
Завершацца гульні 1/8 фіналу ў аўторак, 7 ліпеня. Чвэрцьфіналы — 9—12 ліпеня.
Каментары
Тыповая балканская каманда. Кожны раз такія.
Проста з розных краін.
Маладыя зорачкі, якія мрояць аб буйных клубах, перамешаны з суворымі дзядькамі за 30, якія ўжо згубілі хуткасць, затое гатовыя забіць любога ля сваёй штрафной. Дужы форвард наперадзе, харызматычны кіпер які шукае новы клуб, люты 40-агадовы дзед, без якога аніяк, і трэнер - былая суперзорка, якая нічога не трэніравала, але ведае палову ветэранаў і кіраўніцтва сваёй краіны. І калі трэнерам не атрымаецца, будзе наступным прэзідэнтам ці мэрам сталіцы.