БЕЛ Ł РУС

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

2.07.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Аўтобус ехаў з Мінска ў Анапу праз Гомель, унутры былі два кіроўцы і 19 пасажыраў.

Скрыншот з відэа

Паведамлялася, што ўдар прыйшоўся ў лабавое шкло. Здарэнне адбылося ў Чырвоным Камені ў Бранскай вобласці а 11:55. 

Пад ударам апынуўся аўтобус Higer. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра вялікі аўтобус, але паўпусты — ахвотных ехаць у Анапу набралася няшмат.

Параненыя два кіроўцы, ім аказана медыцынская дапамога. Для эвакуацыі пасажыраў і кіроўцаў з Гомеля ўжо выехала спецгрупа, паведамляе тэлеканал «Мір». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула