БЕЛ Ł РУС

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна

2.07.2026 / 15:48

Nashaniva.com

«Нашай Ніве» стала вядома пра яшчэ адну ахвяру вайны, 56‑гадовага Віктара Грыгор'ева. Гэты віцебскі таксіст у 2020‑м дэманстратыўна гучна ўключыў Цоя на запраўцы побач з міліцэйскім бобікам, за што і быў затрыманы. І вось як склаўся яго лёс.

Віктар Грыгор'еў. Фота: УКантакце

Віктар Грыгор'еў нарадзіўся ў Віцебску, працаваў таксістам. Адзіны варты запіс пра яго ў базе Belpol складаецца з таго, што ў верасні 2020 года Грыгор'еў быў асуджаны па народным артыкуле 23.34.

Пасля гэтага віцебчука дадалі ў базу «БЕСпорядки». Гэта такая база, якую вядуць рэпрэсіўныя органы і куды ўносяць палітычна нелаяльных беларусаў з гісторыяй антылукашэнкаўскай актыўнасці.

Як дадаткова ўдакладніла «Наша Ніва», непасрэдна Грыгор'ева судзілі за тое, што ён дэманстратыўна гучна ўключыў Цоя на запраўцы, у момант калі побач стала міліцэйская машына. 

Песня Цоя «Перамен» у 2020 стала адным з неафіцыйных гімнаў пратэсту дыктатуры, бо яе сэнс дакладна адлюстроўваў масавыя настроі. 

Віктар Грыгор'еў злева, у Віцебску з таварышам. Фота: УКантакце

Што прывяло ўжо немаладога Грыгор'ева на фронт на баку Расіі ў 2026‑м — невядома. Але факт у тым, што цяпер ён лічыцца зніклым без вестак. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула