БЕЛ Ł РУС

Непагадзь паваліла шмат дрэў на Гродзеншчыне і Міншчыне

2.07.2026 / 16:13

Nashaniva.com

Моцная непагадзь, якая прайшла 1 ліпеня, закранула Гродзенскую і Мінскую вобласці. Паводле інфармацыі МНС, парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду, у выніку чаго пацярпелі шэсць населеных пунктаў.

Фота: МНС

Стыхія пашкодзіла дахі васьмі жылых дамоў і дзвюх гаспадарчых пабудоў. Цяпер на ўсіх пацярпелых аб'ектах праводзяцца аднаўленчыя работы.

У Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 29 выпадкаў падзення дрэў на праезную частку аўтамабільных дарог. Ратавальнікі выязджалі для ліквідацыі наступстваў у Ашмянскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Свіслацкім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах, а таксама ў Гродне.

У Мінскай вобласці супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі на распілоўку паваленых дрэў у Валожынскім раёне і Маладзечне. У адным выпадку дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.

У выніку непагадзі ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе

На ўсходзе Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА

Каментары да артыкула