БЕЛ Ł РУС

Візіт Лукашэнкі ў М'янму працягваўся 3 гадзіны 40 хвілін

2.07.2026 / 20:48

Nashaniva.com

Самалёт ужо вяртаецца ў Беларусь.

У М’янму Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Джакарты, дзе правёў перамовы з прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта. 

Раней паведамлялася, што Лукашэнка ў М'янме збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Мін Аун Хлайнам.

Лукашэнка паляцеў з Беларусі ў «працяглую камандзіроўку» 26 чэрвеня, калі паляцеў сустракацца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у ягонай рэзідэнцыі на Валдаі. Пасля ён таксама наведаў Кітай і Інданезію. Усюды ягоныя візіты працягваліся не менш за два дні, і толькі М'янма была зусім кароткачасовым прыпынкам.

Чытайце таксама:

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь

Лукашэнку сустракалі ў Інданезіі з аркестрам і гарматамі. Але яму было не да таго ВІДЭА

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін

Каментары да артыкула