Грамадства2929

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Пасля таго, як Коля Лукашэнка атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі, паўстала лагічнае пытанне — ці пойдзе сын галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ў армію, каб выканаць абавязак перад радзімай?

З дзяцінства малодшы сын Лукашэнкі досыць часта з’яўляўся ў публічным полі ў вайсковай форме. Скрыншот: «Беларусь-1»

Якія ў Колі ёсць варыянты?

Коля-памежнік

Калі няма сур’ёзных праблем са здароўем, адзін з самых імаверных варыянтаў для Мікалая пасля таго, як паступленне ў магістратуру перастала даваць адтэрміноўку, — паўтарэнне лёсу старэйшых братоў і самога бацькі, якія служылі ў памежных войсках пасля сканчэння ўніверсітэта.

Пра гэта некалі заяўляў сам Аляксандр Лукашэнка, сцвярджаючы, што і Коля не супраць пайсці па слядах братоў. Ішла нават гаворка пра тое, што Мікалаю было б здорава застацца на працу ў памежных структурах далей. Праўда, тады хлопец быў падлеткам, і на сёння яго жыццёвы фокус вось ужо некалькі гадоў скіраваны ў бок біятэхналогій. Праграму менавіта па гэтым кірунку ад БДУ і Пекінскага ўніверсітэта скончыў Коля ў гэтым годзе.

У афіцыйнай біяграфіі Лукашэнкі-старэйшага апісана, што ён быў прызваны ў армію ў 1975 годзе пасля выпуску з Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Памежныя войскі, па яго словах, ён абраў па сямейнай традыцыі: «усе мае стрыечнікі былі памежнікамі». Дарэчы, менавіта ў войску ў Лукашэнкі пачаліся першыя крокі ў палітыцы — паспрабаваўшы сябе ў крэсле інструктара палітаддзела па камсамольскай працы, ён далей і пайшоў па ідэалагічнай лініі.

Падсумоўваючы, асобная служба актыўных мерапрыемстваў — спецслужба памежных войскаў Беларусі — самая натуральная сцяжынка для Колі.

Тэрмін службы, дарэчы, залічваецца ў тэрмін адпрацоўкі размеркавання пасля атрымання бясплатнай адукацыі.

Але разглядзім і іншыя варыянты.

Коля-ахоўнік

Мікалай Лукашэнка не раз з’яўляўся на публіцы ў форме Службы бяспекі прэзідэнта. Прычым ён пастаянна знаходзіўся ў шэрагах ахоўнікаў.

Коля Лукашэнка ў кепцы на заднім плане. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Маючы вялікі досвед паездак у атачэнні Службы бяспекі, ён мог бы пайсці ў Дэпартамент аховы МУС і падпісаць з імі кантракт — мінімум тры гады адпрацоўкі будзе дастаткова, каб атрымаць «вольную».

Такая ж схема працуе і з іншымі структурамі МУС, з якімі можна падпісаць кантракт пасля спецпадрыхтоўкі.

Варыянт для дэпутатаў

На момант наступных выбараў у парламент у 2029 годзе Мікалаю яшчэ не споўніцца 27 гадоў, якія вызваляюць ад прызыву ў армію. Таму можна будзе перасядзець апошні «небяспечны» этап у дэпутацкім крэсле.

Да гэтага ж адтэрміноўку Мікалаю па жаданні можа падарыць бацька — падпісаўшы спецыяльны ўказ на імя сына. Такая опцыя існуе для кіраўніка дзяржавы ў 32‑м артыкуле закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Коля з бацькам падчас пратэстаў-2020, калі на вуліцах Мінска сотні тысяч людзей мірна патрабавалі свабодных выбараў і адстаўкі дыктатара. Фота: Пул першага

Варыянт для пацыфіста

Калі ўявіць, што Мікалай заявіць бацьку, што трыманне зброі ў руках пачало пярэчыць яго рэлігійным ці пацыфісцкім перакананням, існуе афіцыйная альтэрнатыўная служба. Яна можа адбывацца, напрыклад, на пасадзе медбрата, супрацоўніка сельскай ці лясной гаспадаркі — тут ужо дапамагае вырашыць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Для грамадзян з вышэйшай адукацыяй альтэрнатыўная служба цягнецца 24 месяцы.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: news.ru

Варыянт для маладых бацькоў

Згодна з законам, адтэрміноўку ад вайсковай службы і службы ў рэзерве можна атрымаць згодна з сямейным становішчам. У тым ліку, калі ў патэнцыйнага навабранца рызыкуе застацца сам-насам цяжарная жонка. Наўрад ці Мікалай Лукашэнка паспее абзавесціся жонкай «у становішчы» да бліжэйшага жнівеньскага прызыву, але нельга выключаць саму магчымасць.

Коля Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія». Фота: БелТА

Варыянт для сядзелак

Самым фантазійным, але ўсё яшчэ працоўным варыянтам застаецца адтэрміноўка па сямейным становішчы праз стан здароўя бацькоў, якім патрэбны пастаянны догляд. Згодна з законам, на вызваленне ад арміі традыцыйна могуць разлічваць грамадзяне з бацькамі-інвалідамі I ці II групы, але магчымыя і іншыя сітуацыі, пры якіх даказваецца неабходнасць прысутнасці дзіцяці побач з хворым татам ці маці.

Праўда, тут гаворка ідзе пра сем’і, у якіх толькі адно дзіця.

Аднак, зноў жа, не забываемся пра наяўнасць спецыяльных указаў.

Каментары29

  • Вопрос
    01.07.2026
    Не слишком ли много внимания этому принцу?
  • морфеус
    01.07.2026
    надеюсь, пойдет в погранцы и уничтожит дрон лбом. такие патриоты нужны беларуси.
  • О
    01.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць