БЕЛ Ł РУС

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася

3.07.2026 / 07:56

Nashaniva.com

«Я пачула такі воплеск моцны, як выбух. Я падумала, што гэта, можа, як шына ўзарвалася».

Скрыншоты тут і далей: тэлеканал «Першы інфармацыйны»

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася.

Дрон трапіў у аўтобус, калі пасажыры ў яго заходзілі.

Алеся, якая ехала з дзецьмі, расказвае тэлеканалу «Першы інфармацыйны»:

«Я яшчэ стаяла ў праходзе. Я пачула такі воплеск моцны, як выбух. Я падумала, што гэта, можа, як шына ўзарвалася. Я не зразумела наогул. Я пачула толькі муж крыкнуў: «Гэта быў дрон».

Іншая пасажырка дзеліцца, што, калі пасажыраў аўтобуса пачалі вывозіць з месца здарэння на аўто невялікімі групамі, было чутно яшчэ некалькі траплянняў дронаў побач.

У выніку пацярпелі тры чалавекі — два кіроўцы аўтобуса і пасажыр. Медыкі кажуць, што траўмы не былі цяжкія, усім пацярпелым аказалі дапамогу і адпусцілі дадому.

Сярод пасажыраў былі жыхары Мінска і Слуцка.

Таксама, кажуць на дзяржТБ, дрон трапіў у тры фуры, адна з якіх цалкам згарэла.

2 ліпеня ў беларускі аўтобус, які ехаў з Мінска ў Анапу, на мяжы Беларусі і Расіі прыляцеў дрон. Унутры былі два кіроўцы і 19 пасажыраў. Удар выбіў бакавое шкло. Здарэнне адбылося ў Чырвоным Камені ў Бранскай вобласці ў 11:55. Аўтобус належаў гомельскаму перавозчыку «Сталіца» (ТАА «ФІДЗІ Экспрэс»). 

Чытайце таксама:

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»

Каментары да артыкула