Грамадства1212

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Аляксандр Вальфовіч пракаментаваў сітуацыю з беларускім аўтобусам.

Аляксандр Вальфовіч

«Мы ж папярэджвалі, [Аляксандр Лукашэнка] не раз выступаў і казаў: паважаныя беларусы, устрымайцеся ад паездак сёння ў Расію, асабліва ў памежныя вобласці. Там кожны дзень падаюць беспілотнікі, здараюцца такія нядобрыя выпадкі. Мы не закрывалі межы, гэта рашэнне кожнага — ехаць ці не ехаць.

Гэта не аўтобус арганізаванай экскурсіі, гэта не нейкая школа, не спартыўнае таварыства, не ад нейкага міністэрства, ведамства. Гэта абсалютна прыватныя паездкі розных грамадзян нашай Беларусі, якія вырашылі паехаць у Анапу на Чорнае мора. … пры руху туды яны падвяргаюць сябе, несумненна, вялікай небяспецы», — сказаў старшыня Рады бяспекі.

Беларускі аўтобус, недалёка ад якога ў Бранскай вобласці 2 ліпеня ўзарваўся дрон. Скрыншот з відэа

«У нас шмат азёр, рэк, лясоў, прыгожых месцаў, куды можна паехаць, узяць палатку і адпачыць з сям'ёй, цывілізавана, культурна, атрымліваючы асалоду ад прыроды. Можна знайсці і іншыя спосабы адпачынку на тэрыторыі нашай любімай Беларусі.

Паважаныя суайчыннікі, устрымайцеся сёння ад паездак. Вы падвяргаеце небяспецы і сябе, і сваіх блізкіх, тых, хто з вамі едзе. Гарантаваць бяспеку ў такіх паездках вам ніхто не зможа, пакуль не спыніцца спецыяльная ваенная аперацыя (так у Расіі і лукашэнкаўцы называюць вайну — НН). Трэба думаць сваёй галавой, прымаць правільнае рашэнне», — заклікаў Вальфовіч.

Каментары12

  • Ёсік
    02.07.2026
    Ніколі лукашэнка не казаў Паважаныя беларусы. Ён нас ненавідзіць, бо ведае аб любові да яго. Усе выбары сам маляваў.
  • 1
    02.07.2026
    Ёсік, мусіць Валет лукашенко гэта адзіны у́ свеце такі дыктатар які люта ненавідзе беларускую мову, культуру, гісторыю, народ Беларусі.
  • 123
    02.07.2026
    Украінцаў русафіліі адвучылі бомбы. Беларусаў можа крыху адвучаць дроны.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць