БЕЛ Ł РУС

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі

3.07.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Цырымонія развітання з аяталой будзе доўжыцца сем дзён.

Ігар Сергеенка ў Іране. Фота: прэс-служба парламента

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран.

У міжнародным аэрапорце імя імама Хамейні Сергеенку сустрэў намеснік спікера Парламента Ірана Хамідрэза Хаджы-Бабаі.

Падчас візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, паведамляе прэс-служба парламента. Абмеркаваць збіраюцца сумесныя эканамічныя і гуманітарныя праекты.

Сергеенка таксама прыме ўдзел у пахаванні аяталы Алі Хаменеі, якога забілі падчас удараў Ізраіля па Іране 28 лютага 2026 года. Цырымонія развітанне пройдзе 3‑9 ліпеня.

«Сыход з жыцця Алі Хаменеі з’яўляецца незваротнай стратай не толькі для іранскага народа, але і для дружалюбных Ірану краін, якія на працягу многіх дзесяцігоддзяў былі сведкамі яго дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай годнасці сваёй краіны», — казаў Сергеенка на сустрэчы са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Махамадам-Багерам Галібафам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула