БЕЛ Ł РУС

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам

3.07.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці.

У Беларусі з’явілася спецыяльная серыя электрамабіляў Dongfeng BOX — у колерах беларускага сцяга і з залатым арнаментам, нанесеным на капот і дах, паведамляе «Анлайнер».

Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці. Калона накіруецца да плошчы Перамогі, дзе пройдзе цырымонія ўскладання кветак.

Спецсерыя ўключае дзве версіі — у насычаным чырвоным і цёмна-зялёным колерах. У абодвух аўтамабіляў белы дах.

За аснову ўзяты гарадскі электрамабіль Dongfeng BOX. Ён аснашчаны электраматорам магутнасцю 95 к. с., батарэяй ёмістасцю 43,89 кВт·г і, паводле заявы вытворцы, здольны праехаць да 430 кіламетраў на адным зарадзе па цыкле CLTC.

У аснашчэнне мадэлі ўваходзяць мультымедыйная сістэма з 12,8‑цалевым экранам, бесправадная зарадка для смартфона, крэсла кіроўцы з электрапрывадам, памяццю, падагрэвам і вентыляцыяй, а таксама набор электронных асістэнтаў. Сярод іх — адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, кругавы агляд, утрыманне ў паласе, аўтаматычнае экстраннае тармажэнне і распазнаванне дарожных знакаў.

У кампаніі паведамілі, што аўтамабілі са спецыяльнай серыі будуць даступныя для куплі пасля 3 ліпеня. Кошт версіі з нацыянальным арнаментам складзе столькі ж, колькі каштуе стандартны Dongfeng BOX.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Каментары да артыкула