Аўто44

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе

У Беларусі пачалі прадаваць поўнапамерны пікап Dongfeng Z9, які выпускаюць на прадпрыемстве «Юнісон» пад Мінскам. Пра яго кошт і ўмовы крэдытнай праграмы, піша Myfin.by.

Цэны на мадэль пачынаюцца ад 119 800 рублёў і даходзяць да 146 800 рублёў — у залежнасці ад даўжыні колавай базы, рухавіка, каробкі перадач і камплектацыі.

Пікап даступны ў стандартным і даўгабазным выкананнях.

Першая версія мае колавую базу 3 300 мм, другая — 3 505 мм. Менавіта даўгабазны Z9 дасягае 5 725 мм у даўжыню і атрымаў грузавую платформу памерам 1 760 × 1 600 × 555 мм.

Самы даступны Dongfeng Z9 — гэта стандартны пікап з бензінавым 2, 0‑літровым турбарухавіком магутнасцю 258 к. с., 8‑ступеньчатым аўтаматам і поўным прывадам. У камплектацыі Winter ён каштуе 119 800 рублёў.

Дызельныя версіі аснашчаюцца 2, 3‑літровым рухавіком на 190 к. с.

Пікап са стандартнай базай і механічнай каробкай перадач у выкананні Titan ацанілі ў 123 800 рублёў. За дызельную мадыфікацыю з 8‑ступеньчатым «аўтаматам» просяць 130 800 рублёў, а за больш аснашчаны варыянт Platinum — 137 800 рублёў.

Даўгабазны Z9 даражэйшы. Бензінавая версія з аўтаматам у выкананні LWB Titan каштуе 129 800 рублёў. Дызельны пікап з механічнай каробкай абыдзецца ў 133 800 рублёў, з аўтаматычнай — у 140 800 рублёў. Топавая версія з дызелем, АКП і камплектацыяй LWB Platinum — 146 800 рублёў.

Усе версіі Dongfeng Z9 аснашчаюцца поўным прывадам BorgWarner і блакіроўкай дыферэнцыяла. Дарожны прасвет заяўлены на ўзроўні 235 мм, глыбіня броду, які пераадольваецца, — да 800 мм. Вуглы ўезду і з’езду складаюць 31 і 26 градусаў адпаведна.

Пікап мае двухразрадную пяцімесную кабіну.

У залежнасці ад камплектацыі ў спіс абсталявання ўвойдуць святлодыёдная оптыка, абагрэў лабавога шкла і руля, пярэднія сядзенні з абагрэвам, вентыляцыяй і электрарэгуляваннямі, 10‑цалевая лічбавая прыборная панэль і мультымедыйная сістэма з экранам на 12 цаляў.

Таксама для Z9 заяўлены сістэма стабілізацыі, дапамога пры экстранным тармажэнні, абарона ад перакульвання і функцыя Auto Hold. У версій з аўтаматычнай каробкай перадач прадугледжаны рэжымы руху, пазадарожны круіз-кантроль і функцыя «танкавага» развароту.

Для мадэлі прадугледжана крэдытная праграма са стаўкай ад 6,6% гадавых на працягу першых трох гадоў. Dongfeng Z9 стаў яшчэ адной мадэллю маркі, вытворчасць якой арганізавана на «Юнісоне»: на пляцоўцы таксама выпускаюць Shine, Shine GS, T5 EVO, MAGE, HUGE і Bigvan.

Каментары4

  • Форд F 150
    02.07.2026
    Пікапы робяць толькі амэрыканцы якасныя ды японцы
  • Здзіўляюся
    02.07.2026
    Навошта за 40000-50000$ такое купляць?!
  • Filipp
    02.07.2026
    "Цэны на мадэль пачынаюцца ад 119 800 рублёў і даходзяць да 146 800 рублёў "©
    Неяк гэта не па беларуску, пісаць кошты не ў далярах.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны3

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны3

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць