У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры
Магілёўская ДАІ распарадзілася адключыць таймеры на гарадскіх святлафорах, паведаміла дзяржтэлерадыёкампанія «Магілёў». Прычынай называецца тое, што таймеры нібыта ствараюць праблемы пешаходам і кіроўцам і павялічваюць магчымасць аварыі, выклікаючы «эфект апошняй секунды».
Фота ілюстрацыйнае
Цяпер таймеры на святлафорах адключаныя па ўсім Магілёве, а аргументуюць гэта так:
«Кіроўцы, бачачы, што да змены сігналу засталася секунда, пачынаюць паскарацца, каб паспець праехаць скрыжаванне. Пешаходы, наадварот, выбягаюць на праезную частку, калі да чырвонага застаецца 2—3 секунды. Дзяржаўтаінспекцыя просіць з разуменнем паставіцца ўдзельнікаў дарожнага руху да гэтай меры, бо яна разлічана на павышэнне вашай бяспекі», — паведаміла інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аліна Шведава.
Чытайце таксама:
У Мінску тэстуюць квадратныя святлафоры
У Брэсце паставяць эксперыментальныя ШІ-святлафоры
У Мінску 84‑гадовая пенсіянерка пабегла на чырвонае святло і трапіла пад колы