«Белавія» з-за тайфуну перанесла рэйс у Кітай
Рэйс «Мінск — Санья — Мінск» перанесены з 4 на 5 ліпеня з-за тайфуну Maysak, паведаміла прэс-служба авіякампаніі «Белавія».
Міжнародны аэрапорт «Фенікс» у Саньі. Фота: Wikimedia Commons
Паводле прагнозаў кітайскіх метэаролагаў, стыхія прынясе на поўдзень краіны моцны вецер і дажджы, таму палёты ў такіх умовах лічацца небяспечнымі.
Авіякампанія паведаміла, што графік проста ссунуты на суткі: 5 ліпеня самалёт вылеціць па раней запланаваным часе.
Пасажыраў просяць сачыць за статусам рэйсу на табло аэрапортаў і праз раздзел «Статус браніравання» на сайце авіякампаніі.
Горад Санья, у які выконваецца гэты рэйс, знаходзіцца на кітайскім востраве Хайнань, які ў апошнія гады стаў папулярным турыстычным кірункам.
Чытайце таксама:
«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»
«Белавія» паведаміла пра аднаўленне рэйсаў на Фукуок