Ціханоўская павіншавала амерыканцаў з Днём незалежнасці
Яна падзякавала Трампу і Коўлу за намаганні па вызваленні палітвязняў
«У сувязі з 250‑годдзем Дэкларацыі незалежнасці ЗША мы шануем ідэалы, якія працягваюць натхняць людзей ва ўсім свеце: свабоду, годнасць і права кожнай нацыі выбіраць сваю будучыню», — напісала 4 ліпеня ў X Святлана Ціханоўская.
Яна выказала глыбокую падзяку прэзідэнту Дональду Трампу, усёй яго адміністрацыі і спецпасланніку Джону Коўлу за «іх гуманітарныя намаганні па вяртанні [беларускіх] палітычных вязняў дадому».
Нагадаем, што дзякуючы высілкам амерыканскай адміністрацыі і візітам у Мінск з 21 чэрвеня па 19 сакавіка былі вызваленыя чатыры вялікія групы падітвязняў: 21 чэрвеня — 14 чалавек, 11 верасня — 51, 13 снежня — 123. 19 сакавіка была вызваленая самая вялікая група — 250 чалавек.
Зараз паводле «Вясны» ў Беларусі 860 палітвязняў. 1 ліпеня стала вядома пра памілаванне 28 чалавек, але імёны не называліся.
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША