БЕЛ Ł РУС

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб

5.07.2026 / 11:58

Сяргей Гезгала

Гэта параўнанне з іншым горадам, пра захоп якога Пуціну дакладвалі тройчы, пакуль туды не прыехаў асабіста Уладзімір Зяленскі.

Розныя групы ўкраінскіх вайскоўцаў запісалі відэазвароты з розных месцаў Канстанцінаўкі пасля заявы Уладзіміра Пуціна пра яе захоп. Скрыншот з відэа

«Константиновка = Купянск», — такое лаканічнае паведамленне апублікаваў расійскі Z-блогер Раманаў.

«Константиновка = Купянск», — такое лаканічнае паведамленне апублікаваў расійскі Z-блогер Раманаў. Скрыншот з Тэлеграма

Пра захоп Канстанцінаўкі начальнік Генштаба расійскіх войскаў генерал Валерый Герасімаў далажыў Уладзіміру Пуціну 3 ліпеня 2026 года.

Украінскія вайскоўцы з розных брыгад адрэагавалі на заяву Пуціна і Герасімава пра захоп Канстанцінаўкі флэшмобам — яны запісалі відэа з розных раёнаў горада, які працягвае бараніцца ад русафашыстаў.

Канстанцінаўка — горад на поўначы Данбаса. Перад вайной, на пачатку 2022 года там жыло 67 тысяч чалавек, а на піку яе росквіту, у канцы 1970‑х — 112 тысяч. Канстанцінаўка разам з іншымі населенымі пунктамі складае Краматорскую агламерацыю, у якой яшчэ на пачатку ХХІ стагоддзя жыло 650 тысяч чалавек, сярод якіх каля 70% складалі ўкраінцы і толькі 25% — рускія. 

Уладзімір Зяленскі 4 ліпеня прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»

Уладзімір Зяленскі напісаў у сваім тэлеграм-канале: «Пуцін вырашыў схлусіць свету і прэзідэнту Амерыкі адносна сітуацыі на фронце: сцвярджае пра нібыта захоп расійцамі Канстанцінаўкі на Данбасе. Вядома, што гэта няпраўда — гэта чарговая расійская хлусня, каб запусціць хоць нейкую навіну …».

«Калі б Канстанцінаўка сапраўды была пад кантролем Расіі, то, напэўна, у Пуціна не было б праблем сустрэцца там са мной і знайсці дыпламатычныя рашэнні, каб нарэшце спыніць вайну. Але ён усё ж не перасякае лінію фронту: праўда вельмі адрозніваецца ад слоў Пуціна», — зазначыў прэзідэнт Украіны.

Крэмль на прапанову Уладзіміра Зяленскага сустрэцца ў Канстанцінаўцы адрэагаваў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскі лідар гатовы да сустрэчы, але выключна ў Маскве, а не ў прыфрантавой зоне.

Заява Уладзіміра Пуціна пра захоп Канстанцінаўкі папярэднічала яго працяглай тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула