БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

5.07.2026 / 15:14

Сяргей Гезгала

Гісторыя з недакуркам стала шырока вядомая, бо малады музыкант-беларус зрабіў заўвагу мужчыну, што той смеціць, а ў адказ атрымаў мацерныя абразы. 

Міліцыя вылічыла расіяніна, які кінуў недакурак, па відэа. 

Малады чалавек ішоў па Нямізе, адной з цэнтральных вуліц Мінска з маці. Ён кінуў недакурак якраз туды, дзе камунальшчыкі толькі што прыбралі. Беларус зрабіў яму заўвагу — у адказ пачуў агрэсію і расейскія мацюкі.

5 ліпеня прэсавая служба мінскай міліцыі паведаміла, што ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ахоўнікі парадку вызначылі асобу гэтага госця сталіцы і затрымалі яго. Ім аказаўся 18‑гадовы расіянін. Як патлумачыў праваахоўнікам хлопец, яны з маці прыехалі да сваякоў у Мінск і гулялі.

На маладога чалавека склалі адміністрацыйныя пратаколы — суд разгледзіць яго справу ў панядзелак 6 ліпеня.

Ідэнтыфікацыя людзей цяпер магчымая, таму што горад накрыты шчыльнай сістэмай відэаназірання з ідэнтыфікацыяй твараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула